"Майстэрня творчых iдэй. Беларускiя Калядкi"
"Майстэрня творчых iдэй. Беларускiя Калядкi"-такая тэматыка цяперашняга праекта,прысвечаная культурным традыцыям i абрадам святкавання Каляд. Яна арыентыравана на эстэтычнае, iнтэлектуальнае, духоуна-патрыятычнае выхаванне навучэнцау.Вучнi знаемiлiся з багаццем калядных звычаяу, абрадау, прыкмет, часам навагоднiх цудау, казачных ператварэнняу, усеагульнай весялосцi i шумных гульняу. З захапленнем дзяучаты i хлопцы займалiся народным прыкладным вiдам творчасцi "Выцiнанка" i стваралi сваiмi рукамi калядныя вырабы i сувенiры. У краязнаучым музеi, дзе захоуваюць традыцыi продкау, дзецi атрымалi магчымасць дакрануцца да гiсторыi беларускiх рамёствау i прадметау побыту. Таксама наведалi цiкавае мерапрыемства "Умей быть здоровым" у "Цэнтральнай гарадской дзiцячай бiблiятэцы". Поунае захапленне выклiкала прадстауленне "Сустракаем Каляду",эмоцыi лiлiся ракой! У яркiх касцюмах, з песнямi i заклiчками да нас завiтали госцi-калядоушчыкi, народны хор народнай песни "Дзiвосы"(кiр.Вялiкая Т.,канц-р Кусцiнскi I.)УА "Баранавiцкi дзяржауны музычны каледж" i разыгралi сапраудны спектакль з пажаданнями багацця i шчасця. Тыдзень праляцеу хутка,весела i прынёс шмат добрага настрою. I мы спадзяемся,што традыцыi свята "Каляды" дзецi не забудуць,а атрыманымi ведамi абавязкова падзеляцца са сваiмi сябрамi. Больш фота па спасылцы https://www.instagram.com/reel/CzbRE9PMD4Q